?

Log in

No account? Create an account
Славянская міфалогія
Аўтарскі курс лекцый для студэнтаў-філолагаў спецыяльнасцей “Беларуская філалогія”, “Руская філалогія”, “Славянская філалогія”
Шамякіна Таццяна

“Славянская міфалогія” – аўтарскі курс лекцый, які ўяўляе сабою поўнае выкладанне дысцыпліны згодна праграмы “Славянская міфалогія” (Мінск: РІВШ, 2005 – 37 с.). Курс арыентаваны на вучэбны дапаможнік (пад грыфам) Т.І.Шамякінай “Міфалогія Беларусі. Нарысы” (Мінск: Мастацкая літаратура, 2000 – 400 с.), аднак у параўнанні з дапаможнікам значна мадэрнізаваны з улікам навейшых дасягненняў у філалогіі. Мэта курса лекцый – пазнаёміць студэнтаў з асноўнымі міфалагічнымі паняццямі і імёнамі, развіццём міфалогіі як навукі, яе значэннем у сучаснай гуманітарнай сістэме ведаў, увесці нацыянальную (рэгіянальную) міфалогію ў кантэкст сусветнай, прадставіць цэласную карціну духоўнага жыцця нашых продкаў. Болей...

Парастак
запісы i эсэ
Брыль Янка

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля — гэта своеасаблівы працяг лірычнай споведзі аўтара пра свет i пра сябе, пра людзей далёкіх i блізкіх, пра свой радавод. Прызнаны майстра прозы шчодра дзеліцца з чытачамі багаццем сваёй душы, шырока расчыняючы брамы скарбаў свайго жыцця, па якім ён ідзе з нязменнай мудрасцю i дабрынёю. Болей...

Вітраж
апавяданні, мініяцюры, нарысы
Брыль Янка

Прыгажосць чалавека працы, жывыя праблемы нашай сучаснасці, роздум піеьменніка пра яго абавязак служэння роднаму народу, дружба народаў вялікай савецкай сям'і i краін сацыялістычнай садружнаеці, клопат пра мір на Зямлі, прыгажоець беларускай прыроды, паэзія дзяцінства — усё гэта знойдзе чытач у новай кнізе пісьменніка. Болей...

Беларуская літаратура
Білеты ў пытаннях i адказах 11 клас
Верціхоўская M. I.

Кніга ўяўляе сабой адзін з варыянтаў адказаў на пытанні білетаў выпускнога экзамену па беларускай літаратуры за курс сярэдняй школы. Канцэпцыя літаратурнай адукацыі патрабуе, каб аналіз мастацкага твора здзяйсняўся назіраннем i ўсведамленнем тых мастацкіх прыёмаў, якімі твор напісаны. Аўтар ставіў сваёй мэтай рэалізаваць асноўныя патрабаванні школьнай праграмы i канцэпцыі літаратурнай адукацыі. Болей...

Свіранскія крэскі
Содаль Уладзімір

У фальварку Свіраны Віленскага павета нарадзіўся i гадаваўся да шасці гадоў слынны беларускі паэт Францішак Багушэвіч. Аднак да апошняга часу гэты куток не быў як след вывучаны нашымі краязнаўцамі ды літаратуразнаўцамі. Паэтава маленства, людское i прыроднае асяроддзе, дзе ён гадаваўся, гісторыя Свіранаў i суседніх з імі мясцін — усё трапляе ў поле зроку даследчыка, які расказвае пра гэта ў кнізе, што дапаўняе папярэднія выданні — «Кушлянскі кут» i «Жупранская старонка», ствараючы своеасаблівую трылогію пра Францішка Багушэвіча. Шырокаму колу чытачоў. Болей...

Хатынская повесть
Адамовіч Алесь

«Я выскочил из машины и начал пробираться между микрофонами. – Лейтенант Келли! Вы действительно убили всех этих женщин и детей? – Лейтенант Келли! Как себя чувствует человек, который убивает женщин и детей? – Лейтенант Келли! Вы не жалеете, что не смогли убить большее количество женщин и детей? – Лейтенант Келли! Если бы вы могли сегодня вернуться и снова убивать женщин и детей…» Из «Исповеди» американского лейтенанта Уильяма Келли «В Белоруссии уничтожено более 9200 деревень, более чем в 600 из них убиты или сожжены почти все жители, спаслись единицы». Из документов второй мировой войны «Не укладывается даже в мыслях, что на этой планете может быть война, несущая горе миллионам людей». Обращение Георгия Добровольского, Владислава Волкова, Виктора Пацаева к людям Земли из космоса 22 июня 1971 года. Болей...

Асновы літаратурна-мастацкай творчасці
Вучэбна-метадычны комплекс
Тычко Галіна

На прыкладзе твораў айчыннай і замежнай літаратур у кнізе даследуюцца некаторыя складнікі працэсу літаратурна-мастацкай творчасці. Аналізуецца слова як матэрыял мастацкага тэкста, выяўленчыя сродкі, талент. Даследуюцца прыёмы і спосабы стварэння літаратурнага тэкста. Прыводзяцца развагі прадстаўнікоў розных мастацкіх накірункаў аб прафесійных таямніцах творцаў. Тэндэцыі сучаснага літаратурнага працэсу прадстаўлены творамі айчынных і замежных пісьменнікаў розных пакаленняў і школ. Выданне адрасуецца студэнтам і выкладчыкам гуманітарных дысцыплін, пісьменнікам-пачаткоўцам і ўсім тым, хто цікавіцца і любіць сучаснае прыгожае пісьменства. Болей...

Лауреаты Нобелевской премии
Библиографический указатель

С начала ХХ века и по сей день конец каждого года знаменуется волнующим событием для всего мира. 10 декабря, в день смерти Альфреда Нобеля, в Стокгольме и Осло проходит церемония чествования лауреатов Нобелевской премии. По его завещанию премии присуждаются за открытия в области физики, химии, физиологии или медицины, за выдающиеся произведения литературы и за вклад в дело укрепления мира. С 1969 года присуждается премия по экономике памяти Альфреда Нобеля. Обширную информацию об Альфреде Нобеле, процедуре присуждения премий, о Нобелевских лауреатах с 1901 по 1986 год читатели могут получить, ознакомившись с изданием “Лауреаты Нобелевской премии”1. Этаэнциклопедия и список лауреатов Нобелевской премии по литературе (1901–2002) из журнала “Роднае слова” (2003/1) использовались при составлении библиографического указателя. Болей...

Бібліяпанарама
15

Библиотечное дело, как любая сфера человеческой деятельности, нуждается в постоянном обновлении, создании инновационных методик и направлений работы. И эта всегда актуальная миссия возложена на методические службы. По мнению известного библиотековеда С. Г. Матлиной: «Концепция методической деятельности сегодня выстраивается как управление инновационными процессами». Учитывая важность момента, 15-ый выпуск информационно-аналитического издания «Библиопанорама» мы посвятили проблеме научно-методической и исследовательской деятельности публичных библиотек в современных условиях. Первым серьёзным этапом в изучении и осмыслении методического библиотечного процесса в начале ІІІ тысячелетия было проведение областного смотра-конкурса «Центральная библиотека как методический центр региона». Болей...

Бібліяпанарама
1

Вашай увазе мы прапануем першы выпуск новага інфармацыйнага выдання "БІБЛІЯПАНАРАМА ". Перыядычнасць далейшага выхаду - адзін раз у паўгоддзе. На нашу думку, пад рознымі рубрыкамі на старонках гэтага выдання вы зможаце ўбачыць: цікавую і карысную інфармацыю пра жыццё бібліятэк вобласці і рэспублікі; матэрыялы аб традыцыйных каштоўнасцях і новых тэндэнцыях у сучаснай бібліятэчнай тэорыі і практыцы; лепшыя метадычныя рэкамендацыіі сцэнарныя матэрыялы; новыя рэгламентуючыя дакументы, распрацаваныя на абласным узроўні; найбольш значныя мэтавыя комплексныя праграмы; матэрыялы з вопыту ўкаранення новыхі нфармацыйных тэхналогій; прапановы, развагі, меркаванні. Ад вас таксама будзе залежаць выгляд ізмест наступных выпускаў "БІБЛІЯПАНАРАМЫ" Усіх, каго хвалюе лёс сучаснай бібліятэкі і бібліятэкі будучага, мы запрашаем да супрацоўніцтва! Усім жадаючым мы даем трыбуну, каб выказаць свае думкі па розных бібліятэчных пытаннях і прапановы для стварэння "банка ідэй"! Усім зацікаўленым мы дазваляем праявіць свае літаратурныя таленты, а таксама павіншаваць юбіляраў! Мы спадзяемся, што "БІБЛІЯПАНАРАМА" з вашай дапамогай будзе кожны раз удасканальвацца, перайначвацца, паглыбляцца, таму што мы з вамі заўсёды знаходзімся ў творчым пошуку. Заўсёды чакаем вашыя лісты з заўвагамі і прапановамі, а таксама загадзя дзякуем за адказы на пытанні адрасаванай вам анкеты. Болей...

Profile

kinoklub_ua
Кіноклуб Смолоскип

Latest Month

July 2012
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Lilia Ahner